Ператрусы, бомбасховішчы
і хот-дог на запраўцы
Прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс да апошняга не збіраўся нікуды ехаць. Але вялікае пачуццё небяспекі пасля некалькіх ператрусаў і жаданнее працягваць працу выштурхнулі ў Кіеў, куды ўзімку напярэдадні 2022 года перабралася і жонка героя з трыма дзецьмі. Але жыццё ў новай краіне было нядоўгім. Хутка пачалася вайна, і бегчы ад бомб трэба было ўжо ўпяцярых.
Ператрусы, бомбасховішчы
і хот-дог на запраўцы
Прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс да апошняга не збіраўся нікуды ехаць. Але вялікае пачуццё небяспекі пасля некалькіх ператрусаў і жаданнее працягваць працу выштурхнулі ў Кіеў, куды ўзімку напярэдадні 2022 года перабралася і жонка героя з трыма дзецьмі. Але жыццё ў новай краіне было нядоўгім. Хутка пачалася вайна, і бегчы ад бомб трэба было ўжо ўпяцярых
Ліпень, 2021 год
«Пачынаючы з траўня ўсе жылi, чакаючы чарговага пагрому, — такая была атмасфера. І гэта стала руцінай»
Я з’ехаў з Беларусі 20 ліпеня 2021 года. Спачатку адзін — без жонкі, сыноў і дачкі. Таму што было незразумела, куды я еду і як надоўга. За тыдзень да ад’езду мы сядзелі на возеры пад Менскам і я напісаў пост у Facebook пад песню «Остаёмся зимовать» – аб тым, што ўсе з’язджаюць, а мы застаемся. Ніколі ў жыцці я не думаў, што буду кудысьці з’язджаць і перавозіць сям’ю, але ўжо праз тыдзень шукаў варыянты выезду.
Яшчэ ў лютым у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, дзе я працую, і ў яе супрацоўнікаў прайшлі ператрусы. Як пазней высветлілася, па крымінальнай справе, звязанай з праваабарончай арганізацыяй «Вясна». Мы думалі, што нас ужо тады пасадзяць, я нават сабраў рэчы для ізалятару. Але нас не пасадзілі, і мы працавалі ў краіне — з большай ці меншай паспяховасцю — яшчэ цэлую палову года. Пачынаючы з траўня ўсе жылi, чакаючы чарговага пагрому, — такая была атмасфера. І гэта стала руцінай. 

Гэта было жыццё, ў якiм я прачынаўся кожны дзень а шостай раніцы: не хацелася, каб сілавікі прыйшлi ў той момант, калi я яшчэ не памыты і не папіўшы кавы. Любыя гукі на вуліцы нагадваюць, што яны прыходзяць менавіта ў гэты час. А па калегах і журналістах хадзілі вельмі актыўна. 
14 ліпеня ў асацыяцыi здарыўся другі ператрус, прайшла хваля ператрусаў у НГА, але нас не затрымалі. 15 ліпеня мы падумалі, што настала нейкая паўза: мы нават схадзілі ў офіс, пацалавалі замок і апячатаныя дзверы. Там забралі папярэджанне Мінюста, якое нам вынеслі пасля другога ператрусу, што арганізацыю будуць закрываць. Але на наступны дзень хваля ператрусаў і арыштаў працягнулася, і мы вырашылі з’язджаць, каб працягваць сваю справу.
29 октября 2020 года Беларусь временно ограничила въезд в страну через наземные границы из Латвии, Литвы, Польши и Украины. Позже, 10 декабря 2020-го стало известно, что Беларусь намерена закрыть наземные границы теперь на выезд, объясняя это ситуацией с коронавирусом. Решение вступило в силу через 10 дней.
«Гэта была бясконцая хваля ўзаемадапамогі»
Выезд з краiны па зямлi тады быў забаронены. Я набыў тур і паехаў ва Украіну, узяўшы з сабой толькі самыя неабходныя на першы час рэчы. Я не сентыментальны чалавек, i апроч таго думаў, што мяне яшчэ могуць затрымаць на мяжы.
На той момант там ўжо была вялікая колькасць маіх калег, а таксама журналістаў, якім мы тады дапамагалі легалізавацца ў новай краіне. З таго часу я ўжо знаходзiўся ва Украіне, i напрыканцы году да мяне перабралася з Менску мая сям’я — жонка і трое дзяцей. 

Гэта была бясконцая хваля ўзаемадапамогі. Спачатку прыязджаеш ты і цябе прымае хтосьці з сяброў, уводзіць у курс, тлумачыць, куды ісці і што рабіць. Потым ты ўключаешся ў гэтую справу: сустрэць кагосьцi на вакзале, падумаць аб рассяленні на першы час. Тады паток палітычных эмігрантаў з Беларусі быў бясконцым. 
Калі перад новым 2022 годам да мяне прыехала мая сям’я, мы пачалі будаваць у Кіеве новае жыццё: аддалі дзяцей у школу, знайшлі музычную школу, перавезлі літаральна ўсю менскую кватэру. Думалі, што мы тут надоўга. Планавалі адкрываць у Кіеве офіс БАЖ, каб было месца для працы і кропка для журналістскай супольнасці.
Люты, 2022 год
«Памятаю пустынныя вуліцы і цішыню, як быццам нікога няма. І толькі агромністая чарга на праспекце ў бок выезда з горада»
Прыкладна да 10 лютага ўсе размовы пра пачатак вайны адмяталіся. Усе ва Украіне так разважалі. Мы супрацоўнічалі з украінскай дабрачыннай арганізацыяй, фактычна базіраваліся ў яе офісе. Гэта арганізацыя з 2014 году дапамагае акупаваным тэрыторыям і вельмі дасведчана ва ўсіх гэтых пытаннях. Яны не верылі ў пачатак вайны, а мы разам з імі адмяталі гэтую думку. Было нерэальна нават уявіць, што ў XXI стагоддзі Расея пачне вайну. Разглядалі эскалацыю войскаў, верагоднасць вайны на Данбасе, але ўсё роўна ніхто не думаў, што гэта будзе паўнавартасная вайна па ўсяму перыметру краіны.

Але 10 лютага амерыканцы пачалі масава папярэджваць сваіх грамадзян пра неабходнасць выезду з Украіны, страхавыя кампаніі пачалі адзываць дазволы на палёты сваіх самалётаў над краінай. Мы з сынам збіраліся ляцець у Варшаву літаральна на тых выходных, але ў аўторак, 23 лютага, я напісаў сябрам, што мы адмяняем нашу паездку. Бо праз закрытае неба можна не вярнуцца.

«Мы праспалі пачатак вайны»

Звычайна я адключаю інтэрнэт на ноч. Таму раніцай 24 лютага мы прачнуліся па будзільніку, каб адвесці дзяцей у школу. Мы жылі ў спальным раёне, таму не чулі трывог. У нашым раёне іх і потым не было чутна. Прачнуліся, уключылі інтэрнэт, а там ужо мільярды званкоў — вайна пачалася.
Мы адкрылі вокны і пачулі сірэны, выпаўзлі на вуліцу шукаць бомбасховішча. Людзі стаялi ў двары — хто з гарбатай, хто з кавай. Проста стаялi на вуліцы, каб не быць у доме. Казалi,  маўляў, не хвалюйцеся, ніхто жылыя аб’екты бамбіць не будзе. Так прыкладна гэта ўсё ўяўлялася для жыхароў яшчэ раніцай 24 лютага. Яшчэ не было інфармацыі пра Ірпень, Бучу, абстрэлы Гастомеля. 

Але ўжо па ўсім каналам паказвалі велiзарныя чэргі машын на выезд з гораду. А мы толькі, можна сказаць, усю кватэру з Менску перавезлі два месяца назад. Куды мы зараз паедзем? Тут увесь наш дом. Вырашылі, што першыя суткі дакладна нікуды не едзем, сабралi рэчы на выпадак эвакуацыі. Я нават паездзіў па Кіеву, забраў у офісе нейкія дакументы. Памятаю пустынныя вуліцы і цішыню, як быццам нікога няма. І толькі агромністая чарга на праспекце Перамогі ў бок выезда на захад.
«Раніцай стала зразумела, што кола звужаецца і ёсць верагоднасць застацца ў захопленым Кіеве»
Першую ноч мы пераначавалі ў бомбасховішчы ў найбліжэйшай школе. Думалі паспаць дома, але ўвечары пачалася кананада. Абстрэлы былі за пяць кіламетраў, мы жылі ў бок выезду на Ірпень і Бучу. Ноч была драматычная, усе чакалі дэсант. Вакол школы гуртавалася тэрабарона, бегалі жаўнеры, стралялі зверху. 
Раніцай 25 лютага стала зразумела, што кола звужаецца і ёсць верагоднасць застацца ў захопленым Кіеве. Пад гукі чарговай паветранай трывогі мы вырашылі не чакаць, а шукаць выезд. Узялі па адным заплечніку і сумцы для кожнага — колькі змаглі ўцягнуць — і пайшлі на вакзал уцісквацца ў любы цягнік. Многае з рэчаў забылася, але пасля другога пераезда табе ўжо насамрэч мала што патрэбна.
Я быў на сувязі з калегамі, і нам падказалі, што ёсць аўтобус, які выязджае ў Львоў і можа нас падхапіць на адной з станцый метро. Але даехаць мы не змаглі, пайшлі пехам. У рэшце рэшт улезлі ў гэты аўтобус. Да Львова ехалі суткі.

«Мы паехалі на не існуючы на мапе грузавы памежны пераход, дзе нават няма пасажырскага тэрміналу»

Не было зразумела, як выехаць з Львову. Спачатку сядзелі цэлы дзень на вакзале, але не ўпіхнуліся ні ў адзін цягнік. На вакзале была карціна, якую раней мы бачылі на фотаздымках конкурсаў Press Photo: людзі перадавалi дзяцей праз калючы дрот. Мы ўбачылі гэта сваімі вачыма на львоўскім вакзале 26 лютага 2022 года. Агромністая колькасць людзей розных нацыянальнасцяў. Незразумела, калі будуць цягнікі. Раз на пяць гадзін цягнік пад’язджае, натоўп спрабуе ўціснуцца туды, паліцыя адганяе людзей, страляе ў паветра, кудысьці ляцяць валізы, усё раскiдана па платформе. 
Пераночылі ва ўкраінскіх калег і пачалі шукаць варыянты выезду. Ужо многія знаёмыя стаялі ў чэргах на выезд — хто пехам, хто на машынах. Адна калега суткі прастаяла на самым папулярным пераходзе Медыка і расказвала, якія жахі там адбываліся. 
Мы знайшлі ўкраінскіх айцішнікаў, у аўтобусе якіх было месца для нас. На першыя дні вайны было вядома аб, умоўна, пяці пераходах. Але к моманту нашага выезду ўсе мелкія памежныя пераходы, якія толькі існавалі, сталі выпускаць уцекачоў. Мы паехалі на не існуючы на мапе грузавы памежны пераход, дзе нават няма пасажырскага тэрміналу. Нам пашанцавала, і мы прастаялі на мяжы толькі ноч: чарга была маленькая. Памежнікі забралі і праштампавалі пашпарты — і вось мы ў Польшчы.

Спыніліся на запраўце. Украінскія карткі ўжо былі заблакаваны, але мы знайшлі нават нейкія злотыя і з’елі па хот-догу. Прыехалі ў Кракаў на вакзал, які ў той час быў лагерам для ўцекачоў і перавалачнай базай. Потым паехалі ў Варшаву да сяброў, а зараз жывем у Вільне.

Да гэтага часу дзеці ўспамінаюць траўматычны вопыт паветраных трывог. Дзяцей яны вельмі палохалі. Нават зараз, калі яны чуюць у Вільне трэніроўкi знішчальнікаў, то хвалююцца. (если возможно как-то выделить форматированием) Для дзяцей было вельмі цяжка, што ўсё пакінута ў Кіеве: іх рэчы, цацкі, сябры. Для ніх гэта быў галоўны выклік. Першы час у Вільне быў безупынны плач аб тым, што нічога няма і перспектывы не зразумелы.
Блиц-интервью
— Чаму навокал адбываецца так багата зла?

Час ад часу здараюцца войны. Мая бабуля перад смерцю — а яна была 1930 года нараджэння — запісала ў сшытак свае ўспаміны. У пачатку вайны ў 1941 ёй было 10 год, яна эвакуявалася з Менску ў Расею. Гэтыя сшыткі ўспамінаў выехалі з намі з Кіева, i мы бачылі і адчувалі тое ж самае, толькі праз нейкую колькасць гадоў. Пэўны час людзі жывуць пасля ўзрушэннняў, а потым перад iмi зноў узнікаюць выклікі. Прырода чалавека такая, што ён чамусьці не можа спакойна жыць.

— Што дае табе сілы?

Як жартуе жонка, маё асяроддзе не змянілася. Я ў Беларусі жыў і працаваў з тымі ж людзьмі, што i ва Украіне, а зараз i ў Вільне. Так што, па-першае, гэта наяўнасць супольнасці. Па-другое, я стараюся не планаваць асабліва наперад. Па-трэцяе, магчымасць дапамагаць глабальна або лакальна. Трэба дапамагчы чалавеку, і ты гэта робіш.

— Цi хочаш ты дадому? 

— Вярнуцца дадому — гэта галоўнае жаданне. Пасля кіеўскай гісторыі мы дакладна не будзем асабліва абжывацца нейкай маёмасцю, таму што рэгіён не стабільны. Пры першай жа магчымасці мы вернемся ў Беларусь.
Я не магу сказаць, што лічу Вільню сваім домам. Наш дом у Беларусі, але Кіеў таксама стаў вельмі дарагім сэрцу. Калі я нешта сню, то падзеі сна адбываюцца ў Кіеве або ў Менску. Чаму Кіеў пакінуў такі моцны адбiтак на сэрцы, хаця я пражыў там толькі паўгады? Таму што да ад’езду з Беларусі я доўгі час жыў у сітуацыi пастаяннай небяспекi. І тут трапіў у атмасферу, дзе можна не баяцца, — гэта самае галоўнае для чалавека. Гэта было месца, дзе рэпрэсаваныя беларусы маглі сустрэцца на свабоднай зямлі, хадзіць па Майдану з будзь-якiм сцягам, рабіць любыя ініцыятывы. У першай эміграцыі быццам прайшло цэлае жыццё, а зараз час звузіўся. Зараз усё ўспрымаецца як часовае.
Made on
Tilda