Запрашаем вас у праграму Human Lab, у межах якой вы зможаце разам з ментарскай падтрымкай каманды Human Constanta і іншых экспертаў_к, спецыялістаў_к прайсці шлях ад ідэі да рэалізацыі дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.
Для каго?
Для актыўных людзей, якія гатовыя займацца да 10-ці гадзін у тыдзень на працягу 3 месяцаў.
Дзе?
Мінск, з опцыяй «выезду ў поле»
Пра што?
Мы хочам падзяліцца навыкамі і даць прастору, дзе вы зможаце рабіць рэальныя справы.
У межах Human Lab будуць даступныя наступныя блокі:
- пагружэнне ў сусвет Human Constanta (зваротнага шляху няма);
- базавыя веды (аб прынцыпах, метадах, інструментах працы па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў і сумесных дзеянняў);
- індывідуальная траекторыя навучання (праца з ментар(к)амі і камандай);
- распрацоўка і рэалізацыя дзеянняў па вырашэнні грамадскай праблемы.
Анкета для ўдзелу даступная па спасылцы https://forms.gle/kjdRsPmx19DgnacNA ці ніжэй.
Прыём заявак да 23:59 5 ліпеня.