Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Онлайн-гэмблінг – простыя крокі для бясьпечнай гульні

Human Constanta
24 мая 2024 Года

У апошнія гады сфэра правядзеньня спартовых мерапрыемстваў напрамую зьвязана з рэклямай букмекерскіх кантор, бэтынгавых агенцтваў і онлайн-казіно, якія зьяўляюцца спонсарамі не толькі асобных камандаў, але таксама турніраў і нават ліг. Акрамя таго, на развіцьцё гэмблінг індустрыі ўплываюць і іншыя фактары. Так, стрэс і сацыяльная ізаляцыя, зьвязаныя з пандэміяй, прывялі да таго, што індустрыя гэмблінга стала месцам эмацыйных ўцёкаў – добра дакументаванай і частай матывацыяй да захапленьня азартнымі гульнямі, здольнай стаць прычынай азартнай залежнасьці.

Пандэмія прадэманстравала, што фінансавы ціск, зьвязаны з адсутнасьцю гарантый занятасьці і беспрацоўем, можа матываваць людзей выкарыстоўваць азартныя гульні як спосаб кіраваньня даўгамі. Пацьвярджэньне гэтым тэндэнцыям можна знайсьці і пасьля заканчэньня пандэміі. Пэтыцыя з просьбай абмежаваньня працы онлайн казіно робіць акцэнт на тым, што расейскія онлайн-казіно таргетуюць рэкляму сваіх сэрвісаў на ўкраінскіх спажыўцоў, атрымліваючы пэрсанальныя зьвесткі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў псіхалагічна ўразлівай сітуацыі. 

Азартныя гульні онлайн лічацца асабліва праблематычным фарматам забаўкі, улічваючы адносную адсутнасьць абмежаваньняў на тое, як і калі да іх можна атрымаць доступ, іх адзіночны характар і вялікая разнастайнасць даступных тыпаў гульняў. Даступнасьць уваходу ў сфэру анлайн-гульняў і памер рынка робяць вобласьць гэмблінга самай частай мэтай для ажыццяўленьня хакерскіх DDoS нападаў. У глябальным маштабе індустрыя азартных гульняў і гэмлбінга займала першае месца па колькасьці нападаў HTTP DDoS. Крыху больш за 7 з кожных 100 DDoS-запытаў, зь якімі справілася амерыканская кампанія Cloudflare, якая працуе ў сфэры кібербясьпекі, былі накіраваны на індустрыю азартных гульняў і гэмблінг.

У сувязі з гэтым асаблівую занепакоенасьць выклікаюць уцечкі даных аб кліент_ках, што ў доўгатэрміновай перспектыве мае разбуральныя наступствы не толькі для кліент_ак, так і для аператар_ак анлайн-казіно. Даныя аб кліент_ках, якія зьбіраюцца ў сфэры гэмблінга, часьцяком вялікія. Ад гул_іц могуць патрабаваць пазначыць дату нараджэньня, пашпартныя даныя, фізычную адрэсу, электронную пошту, а таксама іншую асабістую інфармацыю. Ад іх таксама могуць патрабаваць стварыць уліковыя запісы з фінансавай і банкаўскай інфармацыяй, а таксама паролямі і кантрольнымі пытаньнямі. Звычкі і перавагі кліент_ак можна адсочваць з дапамогай клюбных карт гул_інь і прыкладаньняў. Для онлайн-ставак і мабільных ставак таксама зьбіраюцца даныя аб узросце (часам праз дату нараджэньня) і месцазнаходжаньні.

У сувязі з гэтым мы прапануем вам некалькі простых інструмэнтаў для таго, каб вашыя даныя былі ў бясьпецы і чысьціні:

  • Выкарыстоўвайце выдуманае імя і пошту, калі ўказаньне сапраўдных не патрабуецца
  • Выкарыстоўвайце надзейны дадатак

Існуюць відавочныя прыкметы таго, што адно прыкладаньне лепш за іншае. Для пачатку паглядзіце, ці мае прыкладаньне вялікае колькасьць карыстальні_ц і вялікае колькасьць водгукаў. Калі гэтыя лічбы здаюцца разумнымі, а водгукі не падобныя на  аўтаматызаваныя ці фальшывыя, выканайце хуткі пошук праблем карысталь_ніц (напрыклад на Reddit). Таксама зьвярніце ўвагу каму належыць дадатак. Так, эўрапейскія прыкладаньні будуць больш надзейнымі, бо апрацоўка пэрсанальных даных рэгулюецца GDPR (General Data Protection Regulation). У выпадку ўцечкі даных з дадатка давядзецца плаціць штраф за парушэньне.

  • Наладзьце двухфактарную аўтэнтыфікацыю 

Выбраўшы букмекерскую кантору, наладзьце двухфактарную аўтэнтыфікацыю, калі гэта датычна. Апроч надзейнага пароля, двухфактарная аўтэнтыфікацыя дазваляе вам пацьвердзіць сваю асобу іншым метадам, напрыклад, адправіўшы тэкставае паведамленьне на электронную пошту пры ўваходзе ў сістэму з новай прылады.

  • Выкарыстоўвайце ананімныя спосабы аплаты ці карыстайцеся наяўнымі

Банкаўская карта зьмяшчае даныя, па якіх вас можна ідэнтыфікаваць — нумар, імя і прозвішча. У выпадку ўцечкі таксама могуць стаць вядомыя ваш час і сума аплаты. Каб мінімізаваць рызыкі падчас уцечкі, лепш за ўсё пры магчымасьці выкарыстоўваць наяўныя. Калі такой магчымасьці няма, рэкамендуем карыстацца сістэмамі аплаты, якія дазваляюць зьдзяйсняць ананімныя плацяжы.

  • Зважайце на наяўнасць законных ліцэнзій

Улады па ўсім сьвеце выдаюць ліцэнзіі надзейным азартным сайтам. Гэтыя ліцэнзіі пацьвярджаюць надзейнасьць і сапраўднасьць. Яны таксама забясьпечваюць справядлівасьць у аперацыйнай практыцы на гэтых аб’ектах.

  • Памятайце аб махлярстве і махлярскай дзейнасьці

Фішынгавыя атакі існуюць паўсюль. Махляр_кі падманваюць людзей, атрымліваючы асабістыя даныя па электроннай пошце і паведамленьнях, якія здаюцца рэальнымі.

Ілжывыя вэб-сайты ўяўляюць сабой яшчэ адну сур’ёзную праблему. Карыстальні_ц падманам прымушаюць уносіць грошы ці падаваць канфідэнцыйную інфармацыю сайты, якія імітуюць законныя гульнявыя платформы. Заўсёды правярайце сапраўднасьць вэб-сайта перад яго выкарыстаньнем – ці адпавядае назва сайта афіцыйнаму і ці выглядае ён гэтак жа.

Спадзяемся, гэтыя парады дапамогуць вам абараніць свае даныя, а калі адчуваеце, што азартныя гульні сталі для вас праблемай, зьвярніцеся за падтрымкай да спецыяліст_ак.

Пост зроблены ў межах інфакампаніі “Усё чыста!”. Далучайся і расказвай пра тое, як утрымліваць дэвайсы ў чысціні.

#усёчыста #всёчисто 

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ
спорт

Спорт і правы чалавека: агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2023 год

У нашым матэрыяле мы сабралі найважнейшыя навіны і статыстыку са сьвету беларускага спорту за 2023 год з мэтай аналізу наступстваў масавых рэпрэсій і дзяржаўнага кантролю сфэры спорту ў Беларусі, маніторынгу тэндэнцый і фармуляваньня рэкамендацый з пункту гледжаньня забесьпячэньня рэалізацыі і абароны правоў чалавека.

Спорт і правы чалавека: аналітыка за красавік-чэрвень 2023

У аналітыцы за красавік-чэрвень 2023 года мы прааналізавалі найбольш значныя падзеі ў спорце праз прызму міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і спорта.
спорт

Спорт і правы чалавека: квартальная аналітыка студзень-сакавік 2024

У гэтым дакумэнце мы прааналізавалі найбольш значныя падзеі і навіны ў спорце за студзень-сакавік 2024 года праз прызму міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.