Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Апытанкі. Як грамадскім арганізацыям клапаціцца пра персанальныя дадзеныя

Human Constanta
23 августа 2023 Года
Тэкст падрыхтавала Марыя Арнст, экспертка па прыватнасці персанальных дадзеных

Калі вы збіраеце, маеце доступ або іншым чынам выкарыстоўваеце персанальныя дадзеныя людзей (напрыклад, праз апытанкі ці формы рэгістрацыі), вам неабходна звярнуць увагу на адпаведнасць GDPR — Агульнага рэгламенту Еўразвязу аб абароне персанальных дадзеных — і прынцыпам прыватнасці дадзеных. Невыкананне можа паўплываць на давер людзей да вас, а ў некаторых выпадках можа паставіць пад пагрозу іх лічбавыя правы і свабоды. Пры апрацоўцы асабістых дадзеных з выкарыстаннем форм варта звярнуць увагу на некалькі важных момантаў.

Мінімізацыя збору, захоўванне і выдаленне дадзеных

  • Не прасіце непатрэбных рэчаў. Як любая апрацоўка персанальных дадзеных, кожнае пытанне, якое запытвае персанальную інфармацыю, павінна мець дакладную мэту. Напрыклад, калі вам трэба ведаць сярэдні ўзрост вашай аўдыторыі, запытвайце ўзроставыя групы, а не дакладны ўзрост. Ці, калі вам трэба пацвердзіць, што вашай аўдыторыі больш за 18 гадоў, запытайце год нараджэння, а не дакладную дату нараджэння. 
  • Калі можаце не збірайце электронныя адрасы. Часта падчас правядзення апытанак нам не трэба ведаць, хто менавіта на іх адказаў (напрыклад, калі мы збіраем статыстычныя дадзеныя). У такіх выпадках лепш наогул не збіраць адрасы электроннай пошты. 
  • Калі вам усё ж такі патрэбныя адрасы электроннай пошты —  пераканайцеся, што вы ўсталявалі для іх тэрмін выдалення і пазбаўцеся ад гэтых імэйлаў як мага хутчэй. 
  • І наогул — выдаліце ​​ўсе персанальныя дадзеныя, калі скончыце працу з вашай апытанкай. Не забывайце пра гэта! Або ананімізуйце іх, але звярніце ўвагу, што толькі тады дадзеныя з’яўляюцца ананімнымі, калі немагчыма нікога ідэнтыфікаваць па гэтых дадзеных. Ананімізацыя патрабуе вопыту і дакладнасці, таму часта прасцей выдаліць дадзеныя. 
  • Пазбягайце слова «ананімны», калі вы апісваеце сваю апытанку (нават калі вам здаецца, што апытанка ананімная), лепш скажыце — «мы не даведаемся, хто вы». Слова «ананімны» мае юрыдычныя наступствы, і зрабіць дадзеныя насамрэч ананімнымі звычайна значна цяжэй, чым мы думаем. 
  • Калі вы збіраеце дадзеныя аб людзях, якіх вы ўжо ведаеце і маеце іншыя дадзеныя пра іх, аддзяліце іх і захоўвайце ў розных месцах, каб вы (ці іншыя) не маглі супаставіць інфармацыю і атрымаць яшчэ больш дадзеных пра людзей. 
  • Скараціце колькасць свабодных тэкставых адказаў да мінімуму. Пытанне з варыянтамі адказаў больш абараняе прыватнасць, таму што ў людзей менш шанцаў падзяліцца чымсьці па неасцярожнасці. 
  • Калі вы запытваеце дадзеныя спецыяльных катэгорый (з пункту гледжання права, ёсць 7 катэгорый, якія лічацца спецыяльнымі: расавае і этнічнае паходжанне, дадзеныя аб стане здароўя, дадзеныя пра сексуальную арыентацыю або сексуальнае жыццё, дадзеныя пра сяброўства ў прафсаюзах, палітычныя погляды, рэлігійныя або філасофскія перакананні) — трэба быць асабліва ўважлівымі, таму што па законе гэтыя дадзеныя павінны быць яшчэ больш абаронены. Калі вы можаце, звярніцеся па дапамогу да спецыяліст_ак па прыватнасці пры апрацоўцы такіх катэгорый дадзеных, таму што іх апрацоўка часта з’яўляецца незаконнай. 
  • Майце на ўвазе, што ёсць краіны, дзе законам забаронена задаваць пэўныя пытанні. Напрыклад, у Францыі нельга пытацца аб этнічным паходжанні, расе або рэлігіі, нават ананімна. 

Празрыстасць апрацоўкі дадзеных

  • Важна памятаць пра прайвасі правы. Нават калі ваша ўзаемадзеянне з чалавекам абмяжоўваецца толькі адзінай апытанкай, вам усё роўна трэба забяспечыць такія правы, як, напрыклад, права на выдаленне дадзеных ці права на доступ да дадзеных. 
  • Будзьце празрыстымі ў дачыненні да персанальных дадзеных, якія вы апрацоўваеце. Дадайце ў пачатку формы паведамленне з інфармацыяй аб тым, хто вы (юрыдычна: кантралёр даных), з вашым кантактам, аб мэтах апрацоўкі дадзеных, а таксама інфармацыю аб тым, калі даныя будуць выдалены. Напрыклад, 

«Гэтая апытанка арганізавана арганізацыяй ACME, якая з’яўляецца кантралёрам персанальных дадзеных у гэтым праекце і, такім чынам, нясе адказнасць за мэты і сродкі апрацоўкі дадзеных, а таксама адказнасць за правы асоб. Вы можаце звязацца з намі па адрасе [email protected]. Мэта гэтай апытанкі сабраць водгукі аб мерапрыемстве XYZ і палепшыць нашыя мерапрыемствы ў наступны раз. Нам патрэбны ваш адрас электроннай пошты, каб звязацца з вамі на выпадак, калі мы захочам адрэагаваць на зваротную сувязь. Мы будзем з павагай ставіцца да ўсёй прадстаўленай вамі інфармацыі і выдалім яе пасля збору і аналізу неабходнай зваротнай сувязі не пазней за 3 месяцы пасля таго, як вы дасце адказ. Вы можаце прачытаць больш пра тое, як ACME абыходзіцца з вашымі персанальнымі дадзенымі і пра вашыя правы тут [устаўце спасылку на вашу палітыку прыватнасці]» 

  • У такім паведамленні няма неабходнасці пісаць, што вашая дзейнасць адпавядае GDPR (гэта было б падобна на тое, каб напісаць «мы плацім зарплату ўсім супрацоўні_цам» на вашай старонцы з вакансіямі). Тым не менш, вельмі важна дакладна вызначыць мэты анкеты і збору дадзеных. Калі вы хочаце атрымаць статыстычныя дадзеныя, скажыце, што мэта — збор статыстычных дадзеных па пытанні X. Калі вы збіраеце дадзеныя для рэгістрацыі людзей на мерапрыемства, скажыце гэта. І гэтак далей. Простая фраза «мы збіраем вашыя дадзеныя для мэт нашага праекта» недастаткова канкрэтная і можа выклікаць юрыдычныя пытанні.

Згода на апрацоўку дадзеных

  • Памятайце, што вам не на кожную апрацоўку дадзеных патрэбна згода. Існуе 6 юрыдычных падстаў для апрацоўкі персанальных дадзеных (напрыклад, юрыдычны абавязак, дамова, легітымны інтарэс, і г.д.), і згода толькі адна з іх. Прычым, часам збіраць згоду нават не будзе мець ніякай юрыдычный моцы, бо абавязковыя ўмовы згоды будзе немагчыма выканаць — напрыклад, яе адклікаемасць.  
  • Важна, што разам з паведамленнем пра прыватнасць нельга збіраць згоду на апрацоўку дадзеных, калі яна вам усё ж патрэбна. Каб згода на апрацоўку персанальных дадзеных была адпаведная GDPR, яна павінна быць: асобная, інфармаваная, адклікаемая, вольна дадзеная. 

Напрыклад ня варта рабіць вось так:

Запаўняючы гэтую форму вы аўтаматычна пагаджаецеся на тое, што вашыя дадзеныя будуць апрацоўвацца ў мэтах маркетэінгу. 

Лепш рабіць вось так:

Ці хацелі б вы атрымліваць навіны ад нашай арганізацыі ў форме рассылкі? 

  • Так
  • Не

***

Гэты спіс не з’яўляецца поўным спісам правілаў GDPR, таму што, як і іншыя законы, якія тычацца тэхналогій, GDPR — гэта доўгі, падрабязны і часам складаны тэкст з шэрагам выключэнняў і выключэнняў з выключэнняў. Вось тэкст GDPR з перакладам на розныя мовы, і каметарамі эксперт_ак, які, спадзяюся, дапаможа вам больш разабрацца з тэмай.

Больш пра анлайн прыватнасць і тое, як адпавядаць GDPR можна прачытаць у іншых нашых артыкулах: 

Тэкст: Марыя Арнст

*Гэты артыкул зроблены ў межах серыі сумесных дзеянняў ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ
Лаборатория цифровых свобод

10 важных моментов в законопроекте о персональных данных

В Беларуси представлен для обсуждения проект Закона «О персональных данных». Он должен помочь нам защитить свою приватность и одновременно создать для бизнеса и госорганов понятные правила работы с личной информацией.

Чаму і як нам трэба клапаціцца пра прыватнасць персанальных дадзеных

Сэнс прыватнасці  – гэта не пра тое, каб схаваць інфармацыю, а пра тое, хто мае кантроль і каму мы давяраем. Дык навошта клапаціцца? Распавядае Марыя Арнст, экспертка па прыватнасці персанальных дадзены
Лаборатория цифровых свобод

Что изменит новый закон о защите персональных данных в Беларуси

Принят Закон от 7 мая 2021 г. № 99-З «О защите персональных данных», который вступит в силу уже в ноябре 2021 года. Вместе с нашим экспертом Алексеем Козлюком разбираемся, чего нам ждать от нового закона.

Лаборатория цифровых свобод

Существует ли приватность в работе с Искусственным интеллектом (ИИ)

Безопасно ли использовать ИИ-решения, особенно с точки зрения GDPR, когда речь идет о чувствительных данных?