Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

History Unit: Reframing Queer Narratives in Media

Human Constanta
7 марта 2024 Года

Прапаганда і гвалт у дачыненні да ЛГБТК+ людзей растуць, і СМІ адыгрываюць адну з ключавых ролей у распаўсюджванні квірфобных наратываў, дапамагаючы падкрэсліць, якія пункты гледжання прадстаўлены ў публічнай дыскусіі. Праект «History Unit: Reframing Queer Narratives in Media» разглядае гэтую ролю і адказнасць СМІ ў кантэксце пераследу квір-людзей пры нацыянал-сацыялізме, а таксама ў сучасных палітычных рэаліях. Наша мэта — узбагаціць публічны дыскурс гістарычнымі перспектывамі і прымусіць асноўныя СМІ адназначна асуджаць любую квір-варожую рыторыку.

Удзельні_цы і мерапрыемствы

Праект «History Unit: Reframing Queer Narratives in Media» створаны для медыя-прафесіянал_ак і актывіст_ак з Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны, якія хочуць даследаваць адказнасць СМІ за распаўсюджванне гамафобных і трансфобных наратываў. Праект аб’яднае іх дзеля:

  1. Міжнародных воркшопаў, прысвечаных пераследу квір-людзей пры нацыянал-сацыялізме і ў сучасным кантэксце. Патэнцыйныя мерапрыемствы ўключаюць наведванне былых канцлагераў, дыскусіі з гісторык_інямі, сустрэчы са сведкамі таго часу.
  2. Сумесных журналісцкіх праектаў, якія будуць рабіцца пасля кожнага семінара.
  3. Публічных мерапрыемстваў.

Удзельні_цы змогуць даследаваць тэмы і публікаваць гісторыі, якія займаюць мала месца ў традыцыйных СМІ, напр. гамафобія, дыскрымінацыя, квір-гісторыя. Мы будзем працаваць над стварэннем інтэрсекцыйнай сеткі медыя-прафесіянал_ак і актывіст_ак, спецыяліст_ак і эксперт_ак у галіне мемарыялаў, каб спрыяць абмену ведамі і супрацоўніцтву падчас праекта і далей.

Старонка праэкта будзе абнаўляцца навінамі і аб’явамі па меры развіцця праекта. Мы таксама будзем размяшчаць абнаўленні і анонсы ў сацыяльных сетках: падпісвайцеся на Human Constanta ў Instagram і падпішыцеся на нашу рассылку.

Партнэры

Human Constanta распрацоўвае і рэалізуе «From history to action» са сваімі партнэрамі па супрацоўніцтву:

Unit — гэта супольнасць журналіст_ак і актывіст_ак, якія працуюць з ЛГБТК+ тэмамі ў Цэнтральнай Азіі, Усходняй Еўропе і Паўднёвым Каўказе. Яе мэта — наладзіць доўгатэрміновае і канструктыўнае партнёрства паміж журналістамі, актывістамі, СМІ і праваабарончымі арганізацыямі і маргіналізаванымі супольнасцямі. На дадзены момант асноўны праект блока прыпынены.

Фонд «Аўтаномія» (Fundacja Autonomia) — польская няўрадавая беспартыйная арганізацыя, заснаваная ў 2007 годзе. Яна ў першую чаргу падтрымлівае жанчын і квір-людзей у супрацьстаянні дыскрымінацыі, рэпрэсіям і гвалту праз працу па пашырэнні правоў і магчымасцей, крытычнае мысленне і медыйныя навыкі.

Праект фінансуецца Фондам Памяці, адказнасці і будучыні (EVZ) і Федэральным міністэрствам фінансаў (BMF) у рамках адукацыйнай праграмы па NS-Injustice.