Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Спорт і правы чалавека: квартальная аналітыка студзень-сакавік 2024

Human Constanta
2 мая 2024 Года

Сьпіс абрэвіятур

БФЛА – Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

ЭСПЧ – Эўрапейскі суд па правах чалавека

МАК – Міжнародны алімпійскі камітэт

НАК – Нацыянальны алімпійскі камітэт

CAS – Спартовы арбітражны суд

EFL – English Football League

FFBB – Fédération Française de Basketball

FIBA – Fédération Internationale de Basketball

FIFA – Fédération Internationale de Football Association

IIHF – International Ice Hockey Federation

IHFI – Ice Hockey Federation of Israel

ITF – International Tennis Federation

NBA – National Basketball Association

NCAA – National Collegiate Athletic Association

NHL – National Hockey League

NHLPA – National Hockey League Players’ Association

NWSL – National Women’s Soccer League

TFF – Turkish Football Federation

WNBA – Women’s National Basketball Association

WSL – Women’s Super League

Уводная

У гэтым дакумэнце мы прааналізавалі найбольш значныя падзеі і навіны ў спорце за студзень-сакавік 2024 года праз прызму міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.

У Беларусі працягваюцца паўсюдныя парушэньні правоў чалавека, якія праяўляюцца ў пакараньні прадстаўні_ц спартоовай індустрыі за нязгоду з беларускімі дэ-факта ўладамі. Прычынамі сталі пост ў Instagram, размяшчэньне відэа-кантэнту на рэсурсах, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, і падпіска на падобныя рэсурсы. Працэс прыняцьця рашэньняў аб допуску або нядопуску атлет_ак зь Беларусі да міжнародных спаборніцтваў зьяўляецца ўнікальным прыкладам рэакцыі спартовай індустрыі на ўдзел краіны ў вайне ў якасьці са-агрэсара.

Спартоўкі і гуліцы працягваюць дабівацца новых прафэсійных вышынь, а наведвальнасьць матчаў жаночых гульняў б’е рэкорды. Прызнаньне дасягненьняў спартовак і павышэньне іх бачнасьці на ўсіх узроўнях, роўна як ініцыятывы, якія садзейнічаюць забесьпячэньню роўнасьці, зьяўляюцца важным этапам у пабудове інклюзіўнага асяродьдзя. Аднак неабходна працягваць працу для забесьпячэньня роўных умоў і аплаты працы, выкараненьня сексізму, забясьпечваючы такім чынам рэалізацыю фундамэнтальных правоў чалавека.

Застаецца актуальным пытаньне аб допуску да спаборніцтваў трансгендэрных спарто_вак. Хоць мы назіраем асобныя ініцыятывы і выказваньні прадстаўні_ц спорту ў падтрымку ЛГБТК+ супольнасьці, індустрыя ўсё яшчэ застаецца небясьпечным месцам у сілу распаўсюджанай трансфобіі і гамафобіі. Падобныя інцыдэнты нагадваюць аб неабходнасьці распрацоўкі адукацыйных і палітычных праграм з мэтай забесьпячэньня роўнага доступу і бясьпекі ўсіх удзельніц незалежна ад іх гендэрнай ідэнтычнасьці або сэксуальнай арыентацыі.

Мы па-ранейшаму назіраем выпадкі праявы расізму ў спорце, у прыватнасьці ў футболе. Інцыдэнты выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве, а спартыўныя федэрацыі заклікаюць да ўзмацнення жорсткасці мер у дачыненні да тых, хто праяўляе расізм. Распаўсюджанасьць расізму ў спорце ня толькі падрывае годнасьць і правы асобных спарто_вак, але і ўкараняе стэрэатыпы і падзел у грамадстве. Ствараючы асяродьдзе, якое падтрымлівае прынцыпы роўнасьці і павагі для ўсіх, мы можам працаваць над стварэньнем больш справядлівага і інклюзіўнага грамадства, у якім кожн_ая чалавек зможа развівацца, не асьцерагаючыся дыскрымінацыі ці забабонаў.

Пытаньне забесьпячэньня бясьпекі падчас спартовых мерапрыемстваў застаецца актуальным і закранае сярод іншага фундамэнтальнае права чалавека на жыцьцё. У аналізаваны перыяд мы зафіксавалі наступныя пагрозы бясьпецы падчас спартовых мерапрыемстваў: падзеньне з трыбуны, напад на гульцоў з боку заўзятар_ак і стральба. Падобныя інцыдэнты сьведчаць аб вострай неабходнасьці распрацоўкі не толькі агульных рэкамендацый для забесьпячэньня бясьпекі на спартовых мерапрыемствах, але і больш канкрэтных палітык на лакальных узроўнях, каб атрымліваць асалоду ад спорта маглі ўсе, без боязі за свае здароўе і жыцьцё.

Мы можам назіраць пазітыўную тэндэнцыю ў аспэкце права на здароўе, дзе спартоў_кі ўласнымі намаганьнямі імкнуцца пераадолець стыгматызацыю тэмы мэнтальнага здароўя, павышаюць дасьведчанасьць і не баяцца прасіць дапамогі. Стварэньне асяродьдзя, якое падтрымлівае мэнтальны дабрабыт, спрыяе стварэньню роўных магчымасьцяў для ўсіх атлет_ак, незалежна ад стану іх фізічнага ці мэнтальнага здароўя.

Навіны, якія расказваюць аб пратэстнай актыўнасьці гул_іц і заўзятар_ак, выкарыстаньні спартовай формы ў якасьці маніфэстаў, заяваў з мэтай павышэньня дасьведчанасьці аб праблемах экалёгіі і дапамогі жывёлам, служаць прыкладам уплыву спорту на ўсе сферы жыцьця грамадства, прасоўваючы разнастайнасьць, інклюзіўнасьць і справядлівасьць.

Што ня так з правамі чалавека ў спорце ў Беларусі?

У канцы жніўня 2020 года мінскі клуб трыятлона «Трыстайл» не працягнуў кантракт з трыятланісткай Valentina Zelenkevich. Па словах спартоўкі, такое рашэньне было прынята дырэктарам клуба Dzmitry Tolkachev пасьля таго, як ён убачыў «пратэстны» пост Zelenkevich у Instagram. Пасьля звальненьня трыятланістка зьехала працаваць трэнеркай у Расею, адкуль некаторы час таму вярнулася ў Беларусь і была затрымана. 9 сакавіка 2024 года стала вядома аб тым, што Zelenkevich прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі».

3 гады калёніі прысудзілі фатографу з Барысава Aliaksandr Zyankov, які раней здымаў гульні ФК «БАТЭ». Фатографа асудзілі паводле часткі 3 артыкула 361-1 КК РБ («удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»). Паводле інфармацыі ад сукамернікаў Zyankov у ІЧУ, абвінавачаньне тычыцца відэаздымак, размешчаных на інтэрнет-рэсурсе, прызнаным экстрэмісцкім.

Дырэктару ДЮСШ «Смаргонь» Denis Loban’ прысудзілі 7 сутак арышту за падпіску на Tribuna.com. У сьнежні 2023 года сайт, сацыяльныя сеткі, прыкладаньне і лёгатып спартовага медыя Tribuna.com былі прызнаныя дэ-факта ўладамі Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Палітычны перасьлед спарто_вак і іншых прадстаўні_ц спартовай індустрыі ў Беларусі парушае асноўныя правы і свабоды чалавека, сярод якіх свабода выказваньня меркаваньня, права на працу і прафэсію, а таксама перашкаджае разьвіцьцю спорту ў краіне.

IIHF працягнулі рашэньне аб адхіленьні зборных Беларусі і Расеі на сезон 2024/25. Гэтае рашэньне таксама будзе распаўсюджвацца на зборную Беларусі ў дачыненьні да фінальнага алімпійскага кваліфікацыйнага раўнда, які адбудзецца ў жніўні 2024 года. Рада IIHF прыйшлі да высновы, што ўдзел зборных на дадзеным этапе не зьяўляецца бясьпечным. Раней IIHF ужо заяўлялі, што турбуюцца аб бясьпецы саміх спарто_вак, у тым ліку зь Беларусі і Расеі, супрацоўні_ц і фанат_ак, аднак, што канкрэтна зьяўляецца пагрозай бясьпекі, не пазначалася. Рада IIHF «працягнуць сачыць за сітуацыяй», і пытаньне рэінтэграцыі зборных Беларусі і Расеі будзе разгледжана паўторна ў траўні 2025 года.

World Sailing прынялі рашэньне аб допуску беларускіх і расейскіх спарто_вак да спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы ў нэўтральным статусе. ITF таксама абвясьцілі аб рашэньні допуску беларускіх і расейскіх спарто_вак да Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у нэўтральным статусе. Крытэрыі адбору будуць адпавядаць усім умовам удзелу ў спаборніцтвах у нэўтральным статусе МАК.

У сваю чаргу МАК стварылі камісію, якая будзе займацца праверкай адпаведнасьці беларускіх і расейскіх атлет_ак крытэрам нэўтральнасьці. Ужо было абвешчана, што спартоў_кі зь Беларусі і Расеі ня будуць удзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця АГ, бо яны зьяўляюцца індывідуальнымі атлет_камі. Таксама мэдалі, заваяваныя нэўтральнымі спартоў_камі, ня будуць адлюстроўвацца ў агульным мэдальным заліку. На дадзены момант кваліфікацыю на АГ у нэўтральным статусе прайшлі 7 беларускіх атлет_ак. МАК прагназуюць удзел 22 спарто_вак зь Беларусі.

Кіраўнік БФЛА Ivan Tsihan выказаўся наконт допуску беларускіх спарто_вак да АГ ў нэўтральным статусе: «Цяпер яны [беларускія спартоў_кі] бачаць нясьправядлівасьць у адносінах да сябе. Для таго, каб яны маглі неяк прадэманстраваць свае вынікі, мусіць быць альтэрнатыва. Гэта даўно абмяркоўваецца ў спартовых колах. …Нам трэба праводзіць альтэрнатыўныя гульні і збірацца разам. Таму што цяперашні алімпійскі рух дыскрэдытуе сябе».

Рашэньне аб допуску спарто_вак зь Беларусі да міжнародных спаборніцтваў, і ў прыватнасці АГ, у нэўтральным статусе дае ім магчымасьць спаборнічаць на самым высокім узроўні, хоць і ў іншых умовах. Нязгода на такія ўмовы з боку дэ-факта ўладаў Беларусі і прапанова аб правядзеньні «альтэрнатыўных» спаборніцтваў можа прывесьці да ізаляцыі беларускага спорту і перашкоды развіцьця спартовай інфраструктуры і атлет_ак.

Сузаснавальніку Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі (SOS BY) і журналісту Andrei Hnet пагражае экстрадыцыя з Сербіі ў Беларусь. Hnet быў затрыманы ў канцы кастрычніка 2023 года ў Сербіі, бо ордэр на яго арышт па абвінавачаньні ў «нявыплаце падаткаў» быў унесены ў базу Інтэрпола. Падобныя абвінавачаньні неаднаразова станавіліся падставай для затрыманьня будучых палітвя_зынак у Беларусі. Юрыст Hnet падаў апеляцыю на рашэньне аб экстрадыцыі і запыт на выдаленьне данных журналіста з базы Інтэрпола, а 20 сьнежня 2023 г. накіраваў запыт аб прыняцьці часовых мер у ЭСПЧ для прыпыненьня экстрадыцыі.

Апеляцыйны суд Сербіі разгледзеў скаргу 19 лютага 2024 года і адмяніў рашэньне аб экстрадыцыі. Справа была адпраўлена на паўторны разгляд, які прайшоў 26 сакавіка, на момант публікацыі вынік невядомы. Паколькі арганізацыя SOS BY прызнана на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», Andrei Hnet можа пагражаць да 7 год пазбаўленьня волі.

Правы жанчын у спорце

Katia Itzel García – першая жанчына-судьдзя матчу Liga MX за апошнія 20 год. Marie-Louise Eta стала першай жанчынай-мэнэджарам у Бундэслізе. Amanda Dlamini – першая жанчына, якая каментуе матч AFCON. Yoshimi Yamashita стала першай жанчынай-арбітрам у гісторыі Кубка Азіі па футболе. Jasmin Paris – першая жанчына, якая завяршыла марафон Barkley.

Глядацкая наведвальнасьць матчаў жаночых гульняў працягвае біць гістарычныя рэкорды. Aces сталі першай камандай WNBA, якая распрадала ўсе выдзеленыя на сезон абанементы. Білеты на драфт WNBA-2024, якіх было каля 1000, былі распрададзены на працягу 15 хвілін пасьля паступленьня ў продаж. Упершыню ў сваёй гісторыі жаночы Arsenal FC прадалі ўсе білеты на стадыён Emirates на матч WSL. Стадыён умяшчае 60704 глядач_ак.

Падобныя прыклады сьведчаць аб росьце цікавасьці да жаночай гульні, прызнаньні гулінь і жаночага спорту.

Shaquille O’Neal, гулец NBA, заявіў, што ў бягучым сезоне назірае выключна за жаночым студэнцкім баскетболам: «Мне непрыемна гэта казаць, але жанчыны-гульцы надзіраюць за ***цы мужчынам. …Гэта проста лепшая гульня, проста больш канкурэнтная. … Я рады за юных спартовак, і гэта натхняе маладых дзяўчат». Аналітык Fox Sports Michael Mulvihill падзяліўся ў сацыяльнай сетцы X, што жаночыя студэнцкія баскетбольныя матчы зьбіраюць 981 тыс. гляда_чак, у той час як мужчынскія – 946 тыс.

Упершыню ў гісторыі выключна жаночая каманда персанала па кіраваньні стадыёнам падрыхтавала поле Emirates для матча WSL Arsenal FC-Tottenham FC. Нягледзячы на рост колькасьці жанчын, якія займаюцца спортам на ўсіх узроўнях, толькі 2% пэрсанала ў сектары кіраваньня тэрыторыямі, які адказвае за падтрыманьне ў працоўным стане футбольных палёў у Вялікабрытаніі, складаюць жанчыны.

1 студзеня 2024 года адбыўся матч New York-Toronto – першы ў гісторыі Прафэсійнай жаночай хакейнай лігі (PWHL). Білеты на матч былі поўнасьцю распрададзены. Billie Jean King, амерыканская тэнісістка і абаронца правоў жанчын, ажыцьцявіла цырыманіяльную перадачу шайбы, наведала раздзявальні каманд перад гульнёй і зачытала стартавы склад. Трэнер Toronto Troy Ryan назваў гэтую падзею «культавым момантам».

Прэзідэнтка Palmeiras FC арганізавала першую эксклюзіўную прэс-канферэнцыю толькі для жанчын. «Я ня ведаю ніводнага выпадку ў сьвеце, калі на прэс-канферэнцыі былі б толькі жанчыны. Калі ў нас узнікла гэтая ідэя, мы яе апублікавалі, і, як бы неверагодна гэта ні было, я пачула мноства пытаньняў: «Чаму толькі жанчыны?» Я кажу мужчынам: ня трэба істэрыць (сьмяецца). Няўжо ня гэта яны гавораць пра нас? …Нам не патрэбны прывілеі. Мы хочам мець магчымасьць паказаць, што мы кампетэнтныя, мы хочам мець месца ў гэтым сьвеце футбола, дзе дамінуюць мужчыны. … Я ад шчырага сэрца спадзяюся, што мне больш не давядзецца склікаць прэс-канферэнцыі толькі для жанчын, каб быць тут з імі».

Бачнасьць і прызнаньне, якія растуць, ўсіх жанчын, уключаных у спартовую індустрыю, адлюстроўваюць пазітыўныя тэндэнцыі і ўмацаваньне інклюзіі. Але нягледзячы на дасягнуты прагрэс, па-ранейшаму неабходна працягваць намаганьні па забесьпячэньні роўнага доступу да рэсурсаў, магчымасьцяў і падтрымкі жанчын у спорце.

Nike і NWSL прадставілі камплекты формы на сезон 2024. Самай значнай зьменай у гэтай калекцыі зьяўляецца адсутнасьць белага колеру. Такое рашэньне было прынята ў адказ на выяўленую турботу гулінь і дыскамфорт у сувязі з нашэньнем белых шортаў падчас менструацыі. Падобныя ініцыятывы раней ужо былі ажыцьцяўлены асобнымі камандамі. Паводле дасьледаваньняў, няўпэўненасьць і падвышаны неспакой наконт свайго цела зьяўляюцца аднымі з асноўных фактараў, па якіх маладыя дзяўчаты кідаюць спорт. Ініцыятыва NWSL – прамая заява аб прыярытэце камфорту гулінь над эстэтыкай і важнае рашэньне для жаночага футбола.

Adidas аб’ядналіся з нямецкай мадэльлю і дызайнеркай Lena Gercke, каб стварыць першую жаночую форму Bayern Munich па індывідуальнай замове. Раней гуліні насілі тую ж форму, што і гульцы мужчынскай каманды. Гэта зьяўляецца нормай для шматлікіх жаночых каманд. Такую ж працу ў WSL прарабілі Adidas і Stella McCartney, вырабіўшы для гулінь Arsenal FC першую індывідуальную выязную форму.

Форма атлет_ак зьяўляецца ня толькі прадметам адзеньня, але таксама можа спрыяць інклюзіўнасьці і рэпрэзентатыўнасьці, прызнаваць фізіялагічныя і анатамічныя адрозненьні.

Diaba Konaté пасьпяхова гуляе ў баскетбол у ЗША, але ня можа гуляць у сваім родным горадзе, Парыжы, з-за забароны FFBB на нашэнне «любой экіпіроўкі з рэлігійным або палітычным падтэкстам», што фактычна зьяўляецца дыскрымінацыяй мусульманак. Такое рашэньне адпавядае імкненьню ўрада Францыі аддзяліць рэлігію ад дзяржавы, але не адпавядае рашэньню FIBA, якія афіцыйна дазволілі нашэньне галаўных убораў падчас баскетбольных матчаў яшчэ ў 2017 годзе. З Konaté салідарныя многія спартоў_кі і арганізацыі. Так, у Міжнародны дзень правоў жанчын, 8 сакавіка, быў апублікаваны адкрыты ліст, пад якім падпісаліся больш за 80 чалавек, патрабуючы роўнага доступу для такіх гулінь, як Diaba Konaté. «Нельга віншаваць сябе з фемінізацыяй спорту ў Францыі, пакідаючы некаторых жанчын убаку або адпраўляючы іх на трыбуны», – заявіла сацыялагіня Haifa Tlili.

Асацыяцыя гульцоў Канады (CPA), якая прадстаўляе жаночую зборную, падалі пазоў на 40 млн. даляраў супраць праўленьня Canada Soccer з-за меркаванай «халатнасьці». Асноўная прэтэнзія заключаецца ў падпісаньні пагадненьня з Canada Soccer Business (CSB). CSB выплачваюць Canada Soccer каля 3 млн. даляраў у год, у сваю чаргу атрымліваючы любыя прыбыткі федэрацыі ад медыя-праваў і спонсарствы нацыянальных зборных. Пры гэтым Canada Soccer знаходзіцца на грані банкруцтва. Гуліні, якія выйгралі золата апошніх Алімпійскіх гульняў, не маюць працоўных пагадненьняў з 2021 года, яны не атрымалі выплаты за выступленьні ў 2022 годзе і вымушаны пратэставаць з мэтай атрыманьня мінімальнай падтрымкі з боку федэрацыі і забеспячэньня справядлівых і роўных умоў працы.

Чатыры з пяці жанчын-трэнерак па футболе ў Вялікабрытаніі паведамляюць, што сутыкаліся з сексізмам. 80% рэспандэнтак сутыкаліся з сексізмам або жанчынаненавісьніцтвам у трэнерскім асяродьдзі, а 54% разглядалі магчымасьць сыходу з працы з-за сексізму, з якім яны сутыкнуліся. Большасць выпадкаў была вынікам паводзін калег-мужчын. 71% тых, хто сутыкнуліся з сексізмам на трэнерскіх курсах, не захацелі паведамляць аб гэтым кіраўніцтву; рэспандэнткі крытыкавалі клюбы за тое, што ў іх няма адэкватных сістэм для працы са скаргамі на сексізм. Сістэмны сексізм у спорце, які зьяўляецца вынікам глыбока ўкараненых гендэрных прадузятасьцяў і стэрэатыпаў, уплывае на прафэсійны рост жанчын і зьяўляецца парушэньнем права чалавека на свабоду ад дыскрымінацыі.

У аналізаваны перыяд мы адзначылі пазітыўныя тэндэнцыі, якія гавораць аб прыкладаемых намаганьнях для забесьпячэньня інклюзіўнага асяродьдзя для жанчын у спорце на розных узроўнях, але таксама і новыя прыклады існуючых бар’ераў, якія падкрэсліваюць неабходнасьць узгодненых намаганьняў па барацьбе з дыскрымінацыяй, каб усе прадстаў_ніцы спартовай індустрыі маглі ў роўнай ступені рэалізаваць свае правы і зрабіць унёсак у развіцьцё спорту.

Правы ЛГБТК+ людзей у спорце

Lucy Clark стала першай трансгендэрнай мэнэджэркай у ангельскім футболе. Раней, у 2018 годзе, Clark стала першай транс-арбітркай у сьвеце, і з тых часоў служыць натхненьнем для многіх пачаткоўцаў трансгендэрных гул_інь, арбітр_ак і мэнэджэр_ак. Гэта значная падзея ў перыяд асабліва высокага ўзроўню трансфобіі ў футболе і ў спорце ў цэлым.

Плыў_чыхі і іншыя спартоў_кі падалі ў суд на NCAA з-за палітыкі ў дачыненьні да транс-пэрсон. Спартоў_кі заявілі аб парушэньні сваіх правоў у аспэкце раздзела IX у сувязі з допускам да спаборніцтваў трансгендэрнай атлеткі Lia Thomas у 2022 годзе. У іску пазначаецца, што справа была ўзбуджаная, «каб забясьпечыць будучым пакаленьням жанчын выкананьне абяцаньняў раздзела IX, у якіх ім і іншым жанчынам каледжа адмоўлена» (з боку NCAA). Даследаваньняў, якія б адназначна вызначалі ступень перавагі транс-жанчын перад цысгендэрнымі, на дадзены момант бракуе, аднак, узровень гармонаў у целе атлет_ак не зьяўляецца адзіным крытэрам наяўнасьці ці адсутнасьці перавагі.

Усе людзі, незалежна ад іх гендэрнай ідэнтычнасьці, маюць фундаментальнае права на ўдзел у спорце, не баючыся дыскрымінацыі ці перасьледу. Дыскрымінацыйныя практыкі ня толькі парушаюць гэтае права, але і ўкараняюць стэрэатыпы і выключаючае стаўленьне. Высілкі па дужаньні з трансфобіяй у спорце неабходны для забесьпячэньня роўнага доступу і магчымасьцяў для трансгендэрных спарто_вак, прызнаньня іх вартасьці і права на самаідэнтыфікацыю.

У межах Месяца гісторыі ЛГБТК+ руху PUMA і EFL прадставілі афіцыйны мяч Rainbow Match. За кожны гол, забіты такім мячом, PUMA будуць пералічваць 75 фунтаў стэрлінгаў у фонд LGBTQ+ Fans for Diversity. Сабраныя грошы пойдуць на ініцыятывы, якія прасоўваюць разнастайнасьць і інклюзіўнасьць у футболе, а таксама клапоцяцца аб квір-фанат_ках. Да кампаніі таксама далучыліся Sky Bet і EA FC 24. Такая ініцыятыва дапамагае зразумець, што ў футболе рады кожнай.

Трэнер зборнай Аўстрыі, Ralf Rangnick, часова выключыў трох гульцоў нацыянальнай зборнай за гамафобныя выказваньні і заявіў: «Гэта тое, чаго я не пацярплю ў камандзе, дзе я працую трэнерам, ці то ў клюбе, ці тут, у нацыянальнай зборнай». Гульцам таксама было загадана прыняць удзел у семінарах, прысьвечаных праблеме дыскрымінацыі.

Хоць пазітыўныя зьмены за аналізаваны перыяд сьведчаць аб пазітыўных кроках у кірунку інклюзіўнасьці і роўнасьці, выпадкі дыскрымінацыі і забабонаў падкрэсьліваюць вострую неабходнасьць працягваць прыкладаць намаганьні для забесьпячэньня спартовага асяродьдзя, дзе кожн_ая, незалежна ад сэксуальнай арыентацыі або гендэрнай ідэнтычнасьці, маглі б у поўнай меры рэалізаваць свае правы на ўдзел у спорце, не асьцерагаючыся дыскрымінацыі ці выключэньня.

Барацьба з расізмам і антысемітызмам

Patrick Mahomes – адзін з трох цемнаскурых квотараў, якія калі-небудзь выйгравалі Super Bowl, і адзіны, хто зрабіў гэта тройчы. Sunny Singh Gill стаў першым брытанцам паўднёваазіяцкага паходжаньня, які судзіў матч Прэм’ер-лігі.

Гэта важныя дасягненьні на шляху да роўнасьці і выкараненьня расізму ў спорце.

Жаночая баскетбольная каманда Юты была вымушана зьмяніць гатэль пасьля таго, як перад першай гульнёй у турніры NCAA яе галоўная трэнерка Lynne Roberts заявіла аб «злачынстве на глебе расавай нянавісьці». Падрабязнасьцяў меркаванага інцыдэнту няма, але ў прымаючым універсітэце Ганзага заявілі, што гэта маглі быць «расава-прыніжальныя каментарыі». NCAA выступілі з асуджэньнем падобных праяваў і заявілі, што супрацоўнічаюць з універсітэтамі для забесьпячэньня падвышанай бясьпекі.

Брамнік FC Milan Mike Maignan пакінуў поле падчас матчу з FC Udinese пасьля таго, як падвергся расісцкім выкрыкам з боку заўзятар_ак FC Udinese, а менавіта «малпавым гукам». «Такога не павінна быць у сьвеце футбола, але, на жаль, цягам многіх гадоў гэта паўтараецца. Мы ўсе павінны рэагаваць, мы павінны нешта рабіць, таму што так гуляць нельга», – заявіў футбаліст. Maignan падтрымалі гульцы і кіраўніцтва клюба. FC Udinese выступілі з асуджэньнем паводзінаў сваіх заўзятар_ак, вынесьлі пажыцьцёвую забарону на наведваньне матчаў 4 заўзятар_кам і правялі наступны матч з FC Monza без глядач_ак.

Kasey Palmer, паўабаронца Coventry City FC, сутыкнуўся з «расісцкім жэстам» падчас матчу з Sheffield Wednesday FC. Клюбы асудзілі меркаваныя расісцкія паводзіны, паліцыя Паўднёвага Ёркшыра вядзе расследаваньне.

Усьлед за гэтымі інцыдэнтамі рушыла рэакцыя FIFA. Gianni Infantino, прэзідэнт FIFA, заявіў: «Акрамя трохступеністага працэсу (матч прыспынены, матч паўторна прыспынены, матч спынены), мы павінны ўвесьці аўтаматычную дыскваліфікацыю для каманды, заўзятар_кі якой выявілі расізм і сталі прычынай спыненьня матчу, а таксама сусьветныя забароны на наведваньне стадыёнаў і крымінальнае пакараньне для расіст_ак».

Брамнік нацыянальнай зборнай Японіі Zion Suzuki таксама падвергся расісцкім абразам. Suzuki атрымаў расісцкія паведамленьні ў сацыяльных сетках пасьля пройгрышу Японіі ў групавым матчы Кубка Азіі (2:1) з Іракам. У абарону футбаліста выступіў галоўны трэнер зборнай Японіі Hajime Moriyasu.

Расізм у спорце захоўваецца з-за забабонаў і сістэмнай няроўнасьці, якія ўкараніліся ў грамадстве. Гэтая дыскрымінацыя выходзіць за рамкі спорту, уплываючы на грамадства ў цэлым, зьяўляючыся яго адлюстраваньнем і ўзмацняючы мадэлі несправядлівасьці. Для вырашэньня гэтай праблемы неабходны ўзгодненыя намаганьні па ліквідацыі сістэмных бар’ераў, заахвочваньню разнастайнасьці і інклюзіі, а таксама прыцягненьню да адказнасьці тых, хто прапагандуюць расісцкія погляды і паводзіны.

Вайна і спорт

У аналізаваны перыяд на вайне Расеі супраць Украіны загінулі былая футбалістка Viktoria Kotlyarova, чэмпіён Эўропы і сьвету па паўэрліфтынгу Aliaksandr Bilakon’ і экс-гулец Чэмпіянату Беларусі па футболе Siarhei Razhok. Трагічныя сьмерці атлет_ак падкрэсьліваюць разбуральныя наступствы вайны для асобных людзей і іх супольнасьцяў.

Улады Латвіі забаранілі сваім зборным гуляць з камандамі Беларусі і Расеі, у тым ліку з тымі, хто выступае ў нэўтральным статусе. Забарона датычыцца як дарослых, так і дзіцячых юніёрскіх спаборніцтваў. «Асноўная ідэя паправак у закон аб спорце – вызначыць на ўзроўні нацыянальнага заканадаўства, што латвійскія каманды ў камандных відах спорту, такіх як баскетбол, футбол або хакей, не могуць праводзіць міжнародныя гульні з камандамі краін-агрэсараў, Расеі і Беларусі», – заявіў кіраўнік падкамісіі спорту Камісіі па культуры і спорце Сейма Dāvis Daugavietis. Так, апрача рашэньняў і рэкамендацый, якія прымаюцца асобнымі міжнароднымі спартовымі арганізацыямі і федэрацыямі, рашэньні аб байкатаванні спаборніцтваў з удзелам Беларусі і Расеі прымаюцца і на нацыянальным узроўні.

IIHF апублікавалі заяву, у якой гаворыцца, што каманды Ізраіля часова адхіленыя ад усіх спаборніцтваў пад эгідай IIHF «па меркаваньнях бяспекі». IHFI падалі ў CAS пазоў на IIHF з-за адхіленьня, назваўшы гэтае рашэньне «адвольным». Старшыня НАК Ізраіля Yael Arad заявіў, што рашэньне IIHF «папахвае антысемітызмам пад прыкрыцьцём бясьпекі спарто_вак.

Youcef Atal, футбаліст, які выступае за французскі клюб OGC Nice, быў прыгавораны да 8 месяцаў пазбаўленьня волі ўмоўна і штрафу ў памеры 45000 эўра за пост аб канфлікце ў сектары Газа. На наступны дзень пасьля нападу ХАМАС Atal зрабіў рэпост палестынскага прапаведніка, які заклікаў бога паслаць «чорны дзень для габрэяў». Пазьней футбаліст выдаліў пост і папрасіў прабачэньня. Суд Ніцы пастанавіў, што рэпост справакаваў нянавісьць на глебе рэлігіі.

Дысцыплінарнае расследаваньне было адкрытае ў дачыненьні да паўабаронцы турэцкага клюба Basaksehir FK Eden Karzev за яго пост у Instagram у падтрымку Ізраіля ў вайне з ХАМАС. Клюб таксама заявіў пра «парушэньне дысцыплінарных правілаў клюба», бо пост футбаліста «ідзе насуперак пачуцьцям Турцыі».

Sagiv Jehezkel, футбаліст з Ізраіля, які выступае за турэцкі клюб Antalyaspor, паказаў надпіс «100 дзён, 7/10» на сваім запясьці, прысьвечаную заложні_цам, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа. Спартоўца затрымалі ў Турцыі, пазьней ён вярнуўся ў Ізраіль. Футбаліст заявіў, што не хацеў нікога правакаваць: «Я хачу, каб вайна скончылася». Antalyaspor заявілі, што футбаліст «дзейнічаў супраць нацыянальных інтарэсаў». Jehezkel быў адхілены, клюб абвясьціў аб намеры скасаваць кантракт з футбалістам.

Уплыў выказваньняў у падтрымку аднаго з бакоў канфлікту на спорт можа быць цяжкім. Але права спартоўцаў выказваць сваё меркаваньне, нават падчас вайны, зьяўляецца асноватворным асьпектам свабоды слова. Любыя абмежаваньні свабоды слова павінны быць выключэньнем і накіраваны на прадухіленне шкоды і забеспячэньне роўнасьці або ўдзелу ў грамадскім жыцьці для ўсіх і кожн_ай. Таксама павінны праводзіцца выразныя адрозненьні паміж свабодай выказваньня меркаваньняў і мовай нянавісьці ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі ў гэтай галіне.

Бясьпека, абарона і абслугоўваньне падчас спартовых мерапрыемстваў

Падчас правядзеньня WM Phoenix Open 2024, у трэцім раундзе, прыпынілі продаж алкаголю і закрылі ўваходы з-за большага, чым звычайна, навалу людзей. Ня ўсе людзі, якія набылі білеты, змаглі патрапіць на мерапрыемства; выстройваліся вялізныя чэргі, людзі пратакліваліся праз металадэтэктары і білетны кантроль. Навала людзей паўплывала на фактычнае правядзеньне самога турніру. Напярэдадні адна з заўзятарак была шпіталізаваная з бясьпечнымі для жыцьця траўмамі пасьля падзеньня з трыбун.

У час парада з нагоды сьвяткаваньня перамогі Kansas City Chiefs на Super Bowl адбылася стральба, у выніку якой загінуў 1 чалавек і каля 20 чалавек, ва ўзросьце ад 8 да 47 год, атрымалі раненьні. Мэры гарадоў ЗША заклікалі да прыняцьця новых законаў, накіраваных на зніжэньне ўзроўню гвалту з ужываньнем агнястрэльнай зброі. Задумаліся таксама і аб магчымым «пераасэнсаваньні сьвяткаваньня чэмпіёнства». У выпадку, калі Chiefs зноў выйграюць Super Bowl, магчыма, сьвяткаваньне правядуць на хатнім стадыёне з меншай колькасьцю людзей, дзе прасьцей пракантраляваць бясьпеку.

Матч Суперлігі Trabzonspor-Fenerbahce SK скончыўся з лікам 2:3. Падчас сьвяткаваньня перамогі гульцы Fenerbahce SK сутыкнуліся з гвалтам з боку фанат_ак Trabzonspor, якія выбеглі на поле. Паводзіны заўзятар_ак асудзілі TFF, міністр унутраных справаў Турцыі і прэзідэнт FIFA. 12 фанат_ак былі арыштаваныя. У кіраўніцтве Fenerbahce SK заявілі, што разглядаюць магчымасьць пераходу ў эўрапейскія лігі.

Забесьпячэньне бясьпекі на буйных спартовых мерапрыемствах неабходна для абароны ўдзельні_ц і глядач_ак ад траўмаў, смяротных выпадкаў і пагрозы іх дабрабыту ў цэлым. Пагарджаньне мерамі бясьпекі ня толькі падрывае права на здароўе і права на жыцьцё, але і ставіць пад пагрозу магчымасьць атрымліваць асалоду спортам і жаданьне ўдзельнічаць у ім. Пры ацэнцы пратаколаў бясьпекі з пункту гледжаньня правоў чалавека прыярытэтнымі павінны быць папераджальныя меры, празрыстыя працэдуры і ўцягваньне ўсіх зацікаўленых актар_ак для зьніжэньня рызыкаў.

Права на здароўе

Los Angeles Dodgers працягнулі кантракт на 0 даляраў з гульцом, які не выступае ўжо 6 год. Афіцыйнай заявы з боку каманды з гэтай нагоды не было, аднак распаўсюджана меркаваньне, што Dodgers робяць гэта, каб гарантаваць гульцу магчымасьць працягваць выкарыстоўваць іх медыцынскую страхоўку для лячэньня біпалярнага засмучэньня і шызафрэніі.

John Wall, гулец NBA, падзяліўся сваёй гісторыяй аб дзьвух спробах суіцыду і імкнецца звярнуць увагу людзей на той факт, што праблемы з мэнтальным здароўем – гэта вельмі сур’ёзна.

Valeri Nichushkin будзе адсутнічаць у камандзе Colorado Avalanche нявызначаны час і скарыстаецца праграмай дапамогі NHL/NHLPA для гул_інь з праблемамі мэнтальнага здароўя, злоўжываньня псіхаактыўнымі рэчывамі і інш. «Я прыняў рашэньне зьвярнуцца за дапамогай і ўступіць у праграму дапамогі гул_іням. Мая мэта – вырашыць свае праблемы і прадухіліць любыя негатыўныя наступствы раз і назаўжды», – гаворыцца ў заяве спартоўца. Nichushkin зможа вярнуцца на лёд пасьля дазволу адміністратар_ак праграмы.

Richarlison de Andrade падзяліўся сваім досьведам дэпрэсіі пасьля ЧС-2022. Такі стан быў зьвязаны з асабістымі праблемамі футбаліста, а таксама з фактам «вылету» Бразіліі з турніру. Richarlison распавёў, што ў той перыяд думаў аб тым, каб кінуць футбол, а таксама закрануў тэму стыгматызацыі праблем мэнтальнага здароўя ў футболе і ў грамадстве ў цэлым. Гулец заявіў, што псіхатэрапія выратавала яму жыцьцё.

Клопат аб мэнтальным здароўі, а не толькі аб фізічным, зьяўляецца дастаткова стыгматызаванай тэмай у спорце. Пераадоленьне гэтай стыгмы ня толькі дае спартоў_кам зьвярнуцца за падтрымкай і дапамогай, але і спрыяе забесьпячэньню інклюзіўнасьці і павагі ў спартовай супольнасьці. Распавядаючы аб сваім досьведзе, спартоў_кі кідаюць выклік сістэмным бар’ерам і выступаюць за неабходныя зьмены ў палітыках і практыцы, каб клопату аб мэнтальным здароўі надавалася прыярытэтная ўвага.

У склад каманды Memphis Grizzlies у матчы з Boston Celtics з-за траўмаў не ўвайшлі 13 з 15 гульцоў па стандартных кантрактах. У склад увайшлі трое гульцоў з двухбаковым кантрактам і трое гульцоў з 10-дзённым кантрактам.

Прафсаюз футбалістаў Францыі разглядае магчымасьць падачы судовага пазову з-за «шалёнага» календара спаборніцтваў і пашырэньня Клюбнага чэмпіянату FIFA, які толькі павялічыць нагрузку.

Пошук балансу паміж арганізацыяй шматлікіх спаборніцтваў і забесьпячэньнем дабрабыту спарто_вак вельмі важны з пункту гледжаньня правоў чалавека. Цяперашняя тэндэнцыя перагружанасьці календара спаборніцтваў, якая вядзе да росту траўматызму, падкрэслівае неабходнасьць надаваць першарадную ўвагу праву атлет_ак на здароўе. Спартовыя арганізацыі павінны разгледзець магчымасьць укараненьня правілаў і рэкамендацый, якія забясьпечваюць дастатковы час для аднаўленьня паміж спаборніцтвамі, спрыяючы стварэньню ўстойлівага асяродьдзя для развіцьця спарто_вак.

Іншыя навіны ў сферы спорту і правоў чалавека

Гульцы Конга выступілі з пратэстам перад пачаткам матча Кубка Афрыкі, каб прыцягнуць увагу да ўзброенага гвалту, які адбываецца ў іх краіне. Падчас выкананьня нацыянальнага гімна гульцы і трэнер трымалі адну руку перад ротам, а два пальцы другой прыціскалі да скроні; гульцы таксама выкарыстоўвалі чорныя павязкі падчас матчу. «Нацыянальная футбольная каманда – гэта рухаючая сіла нацыі. І сёньня ўвечары мы таксама былі абавязаныя расказаць пра тое, што адбываецца на ўсходзе», – сказаў трэнер каманды Sébastien Desabre.

Masion Greenwood, экс-гулец Manchester United FC і цяперашні гулец Getafe FC, быў абвінавачаны ў спробе згвалтаваньня і нападзе з нанясеньнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў у кастрычніку 2022 года, а ў лютым 2023 гэтыя абвінавачаньні былі знятыя; футбаліст адмаўляў сваю віну. Дэбют гульца ў Getafe падчас матчу з CA Osasuna быў азмрочаны, бо футбаліст падвергся абразлівым выкрыкам з боку фанат_ок CA Osasuna – “Greenwood, памры!” Клюб быў аштрафаваны La Liga. Напярэдадні матчу ў адказ на стадыёне Osasuna ультрас фандома клюба заклікалі сваіх аднадум_ніц публічна асудзіць прысутнасьць Greenwood на іх стадыёне. Акрамя таго, ультрас апублікавалі публічную заяву з крытыкай футбаліста і La Liga: «Зноў эканамічныя інтарэсы стаяць вышэй за барацьбу за грамадства без прыгнёту».

Arsenal FC упершыню надзелі белую форму No More Red на хатнім стадыёне Emirates. Форма зьяўляецца часткай кампаніі па барацьбе з гвалтам сярод моладзі. Гэта другі запуск кампаніі, дзе Arsenal FC зноў аб’ядналі свае сілы з Adidas. У гэтым годзе No More Red прапануе далучыцца да кампаніі, стаўшы валанцёр_кай аднаго з дабрачынных партнёраў ініцыятывы. У ліку партнёраў фонд Ben Kinsella, заснаваны ў памяць аб падлетку з Іслінгтана, які быў зарэзаны ў 2008 годзе. Футболкі ня будуць прадавацца ў камерцыйных мэтах, іх атрымаюць тыя, хто ўносяць станоўчыя зьмены ў жыцьцё супольнасьці. Так, кожн_ая валанцёр_ка атрымае футболку No More Red і будзе запрошан_а на матч Arsenal FC на стадыёне Emirates.

У другім тайме гульні з Бельгіяй зборная Ангелііі згулялі ў футболках без імёнаў як частка акцыі ў падтрымку людзей, якія пакутуюць на дэменцыю, і з мэтай павышэньня дасьведчанасьці аб хваробе. Такое «зьнікненьне» імёнаў у другім тайме паказвае «як людзі з дэменцыяй могуць страціць свае каштоўныя ўспаміны». Ініцыятыва зьяўляецца часткай супрацоўніцтва Football Association і дабрачыннай арганізацыі Alzheimer’s Society. «Мы спадзяемся, што гэты яскравы жэст з футболкамі гульцоў зноў прымусіць заўзятар_ак па ўсёй краіне гаварыць і думаць аб прыкметах і сімптомах дэменцыі», – заявіла выканаўчая дырэктарка Alzheimer’s Society Kate Lee.

Практыка пасоўваньня тых ці іншых заяваў пасродкам спартовай формы дае атлет_кам магчымасьць выкарыстаць сваю плятформу для адстойваньня пытаньняў сацыяльнай справядлівасьці і каб зрабіць унёсак ў грамадскі дыскурс.

Mohamed Elneny адкрыў першы ў гісторыі Arsenal FC шматканфэсійны малітоўны пакой для гул_інь на стадыёне Emirates да часу Рамадана. Яшчэ 10 год таму на стадыёне быў адкрыты малітоўны пакой для заўзятар_ак. Такая ініцыятыва дэманструе павагу да права чалавека на свабоду веравызнаньня, падтрымлівае прынцыпы роўнасьці і недыскрымінацыі і садзейнічае разнастайнасьці ў спартыўным асяродьдзі.

Прадстаўніца прафсаюза ЗША пастанавіла, што баскетбалісты Dartmouth зьяўляюцца супрацоўнікамі школы, што адкрывае ім шлях да выбараў, якія дазволяць стварыць першы ў гісторыі прафсаюз для спартоўцаў NCAA. Аб’яднаньне ў прафсаюзы дазволіць гульцам дамаўляцца не толькі аб заробку, але і аб умовах працы, у тым ліку гадзіны трэніровак і паездкі. Аднак, намесьніца віцэ-прэзідэнта Dartmouth заявіла, што школа будзе дамагацца перагляду рашэньня, бо, хоць Dartmouth «паважаюць правы работні_ц на аб’яднаньні ў прафсаюзы», у школе не лічаць, што «гэтыя студэнты зьяўляюцца супрацоўнікамі».

ХК «Трактар» сумесна з вытворцамі кармоў для жывёлаў запусьцілі акцыю – яны будуць купляць 10 кг корму для жывёлў за кожную хвіліну выдаленьня каманды. «З пачатку сезона ў нашых хлопцаў набралася штрафу на 2,1 т. Гэты корм ужо зусім хутка адправіцца да нашых падапечных», – паведамілі ў прэс-службе клюба.

Hector Bellerin, гулец Real Betis, прыняў удзел у сустрэчы з міжнароднымі СМІ, арганізаванай La Liga. Сустрэча была заклікана дапамагчы ў прасоўваньні працы па экалагічнай устойлівасьці плятформы Forever Green, якой кіруе фонд у Real Betis. «Футбол аб’ядноўвае людзей, і гэтае яднаньне можна рэалізаваць у мностве розных праектаў. Клюб, які дапамагае заўзятар_кам і працаўні_кам, гул_іням і пэрсаналу весьці больш экалагічны лад жыцьця, зьяўляецца крыніцай натхненьня».

Магчымасьць уплыву спорту на розныя грамадскія праблемы намаганьнямі спартовых арганізацый, клюбаў ці асобных спарто_вак не заўсёды відавочная, аднак нават нешматлікія ініцыятывы дэманструюць прыхільнасьць прадстаўні_ц спартовай індустрыі прынцыпам сацыяльнай адказнасьці і ўцягнутасьці ў жыцьцё грамадства.

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ

Вайна і спорт

У пачатку траўня 2022 года ва Украіне запусцілі сайт «Янголи спорту» 
з інфармацыяй аб загінуўшых на вайне атлет_ках і трэнер_ках. На момант напісаньня гэтай аналітыкі на сайце ёсьць інфармацыя аб 254 загінуўшых прадстаўні_цах спартовай індустрыі з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня.
спорт

Правы ЛГБТК+ людзей у спорце

Нягледзячы на важныя перавагі, якія дае спорт, як паляпшэньне фізычнага і мэнтальнага здароўя, умацаваньне ўпэўненасьці, зьніжэньне трывогі і стрэсу, ён па-ранейшаму застаецца недаступным і часта небясьпечным для людзей з ЛГБТК+ супольнасьцяў.

Правы жанчын у спорце

Якія тэндэнцыі ў частцы правоў чалавека адзначаюцца у свьце жаночага спорту.
спорт

Спорт і правы чалавека: агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2023 год

У нашым матэрыяле мы сабралі найважнейшыя навіны і статыстыку са сьвету беларускага спорту за 2023 год з мэтай аналізу наступстваў масавых рэпрэсій і дзяржаўнага кантролю сфэры спорту ў Беларусі, маніторынгу тэндэнцый і фармуляваньня рэкамендацый з пункту гледжаньня забесьпячэньня рэалізацыі і абароны правоў чалавека.