Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

10 падзей аб правах чалавека ў сьвеце спорту ў 2023 годзе

Human Constanta
10 декабря 2023 Года

Ужо не першы год мы кажам пра тое, як важна, каб правы чалавека былі ў/для/праз спорт.

10 сьнежня – Дзень правоў чалавека і Дзень футбола. Добрая нагода аб’яднаць разам ідэю аб неад’емных каштоўнасьцях кожн_ай чалавека, а таксама ўнівэрсальнай мове прыгожай гульні. Футбол здольны быць каталізатарам пазітыўных зьмен. 10 сьнежня –  магчымасьць нагадаць аб тым, як зьвязаны паміж сабой каштоўнасьці роўнасьці, справядлівасьці і сумленнай гульні.

З гэтай нагоды мы падрыхтавалі падборку падзеяў, зьвязаных са спортам і правамі чалавека.

Справа Vinícius Júnior

Адзін з самых гучных кейсаў, зьвязаных з расізмам у футболе ў 2023 годзе. Гулец FC Valencia падвергся расістоўскім абразам з трыбун падчас аднаго з матчаў. Пасьля чаго ён узьняў пытаньне праблемы расізму ў La Liga і атрымаў вялізную падтрымку з усяго сьвету на ўзроўні спартовых федэрацый і ўрадаў. А ў Бразіліі прынялі закон, накіраваны на барацьбу з расізмам падчас спартовых мерапрыемстваў – “Vini Jr. Law”.

Чэмпіянат сьвету па футболе сярод жанчын

Чэмпіянат сьвету па футболе сярод жанчын 2023 года стаў самым пасьпяховым за ўсю яго гісторыю. У тым ліку турнір быў насычаным і з пункту гледжаньня правоў чалавека. Агульная сума прызавых павялічылася амаль у 4 разы ў параўнаньні з 2019 годам; медыя-правы ўпершыню прадавалі паасобна для мужчынскага і жаночага Чэмпіянатаў. Падчас самога турніру былі зроблены заявы аб (ня)роўнай аплаце працы, у падтрымку ЛГБТК+ кам’юніці і пратэстоўцаў у Іране.

Калектыўнае пагадненьне мужчынскай і жаночай зборных ЗША для забеспячэньня роўнай аплаты для мужчын і жанчын

Жаночая і мужчынская зборныя ЗША заключылі калектыўнае пагадненне – Collective-bargaining agreement (CBA), – згодна з якім USSF атрымае 10% ад прызавога фонду за ЧС-2022 і ЧС-2023, а астатнія 90% будуць размеркаваны пароўну паміж мужчынскай і жаночай зборнымі. То бок, чым лепш выступіць кожная каманда, тым больш атрымаюць гульцы і гуліні. Гэта першае ў гісторыі пагадненьне такога кшталту для забеспячэньня роўнай аплаты для мужчын і жанчын.

Сэксуальныя дамаганьні ў спорце – нежаданы пацалунак Luis Rubiales і Jennifer Hermoso

Асобную ўвагу трэба надаць скандалу, які адбыўся падчас сьвяткаваньня перамогі Гішпаніі ў фінале ЧС – нежаданы пацалунак футбалісткі Jennifer Hermoso і прэзідэнта RFEF Luis Rubiales. Інцыдэнт выклікаў хвалю абмеркаваньняў і ўзняў пытаньне сэксуальных дамаганьняў – ня толькі ў спорце. FIFA прынялі рашэньне аб адхіленьні Rubiales ад футбольнай дзейнасьці на 3 гады. Rubiales пакінуў пасаду прэзідэнта RFEF і віцэ-прэзідэнта UEFA яшчэ да заканчэньня дысцыплінарнага расследаваньня.

«Масавы пераход» гульцоў у Арабскую лігу як прыклад «sportswashing»

У Саудаўскай Аравіі прынята праграма «Vision 2030» – праэкт па паляпшэньні іміджу краіны, у адпаведнасьці з якім грошы ўкладваюцца ў тым ліку ў бокс, Formula-1, гольф і футбол. Акрамя таго Дзяржаўны інвестыцыйны фонд (PIF), якія патрацілі 6,3 млрд. даляраў на спорт, валодаюць кантрольным пакетам акцый у некалькіх футбольных клюбах. У гэтыя клюбы ў 2023 годзе перайшлі дзясяткі футбалістаў, сярод якіх Ronaldo, Benzema, Mane і Neymar. У той жа час задакументаванымі зьяўляюцца шматлікія парушэньні правоў чалавека ў Саудаўскай Аравіі – правы жанчын, правы ЛГБТК+ кам’юніці, правы мігрант_ак, ужываньне сьмяротнага пакараньня. Такі масавы пераход гульцоў у Арабскую лігу зьяўляецца прыкладам «sportswashing» – выкарыстаньне ўрадам спорту як спосаб палепшыць сваю рэпутацыю.

Прысуд Aliaksandr Danilevich 

Беларускаму адвакату Aliaksandr Danilevich прысудзілі 10 год пазбаўленьня волі. Кліент_камі Danilevich зьяўляліся беларускія рэпрэсаваныя спартсмэн_кі Aleksandra Herasimenia і Aliaksandr Apeikin. Па выніку Danilevich абвінавацілі ў тым, што ён «наўмысна аказваў садзейнічаньне спартсмэн_кам шляхам дачы юрыдычных парадаў у галіне міжнароднага спартовага права». Падобнае абвінавачаньне фактычна крыміналізуе ўсю адвакацкую дзейнасьць у Беларусі і пазбаўляе людзей права на абарону, а саміх адвокат_ак – права на прафэсію.

Камінг-аўт Katherina Snytsina — першы ў гісторыі беларускага спорту

Беларуская баскетбалістка Katherina Snytsina зрабіла камінг-аўт падчас аднаго з інтэрнэт-шоу. Пазьней Snytsina падзялілася сваімі думкамі аб тым, чаму не было жаданьня і магчымасьці быць адкрытай, знаходзячыся ў Беларусі, а таксама аб тым, як шмат паведамленьняў з падзякай яна атрымала. Сярод публічных людзей, у прыватнасьці, у сьвеце беларускага спорту, такіх прэцэдэнтаў раней не было.

Brighton і першы стадыён, які будзе пабудаваны спецыяльна для жанчын

Brighton атрымалі дазвол на будаўніцтва першага ў гісторыі стадыёна, пабудаванага спецыяльна для жанчын. Пакуль няма дакладнай інфармацыі аб тым, якой менавіта будзе інфраструктура стадыёна, аднак, той факт, што жанчынам даводзіцца дзяліць футбольнае поле з мужчынамі і звычайна прыярытэт аддаюць гульням мужчынскіх каманд, – зьяўляецца распаўсюджанай праблемай. Brighton могуць стаць добрым прыкладам для іншых клюбаў ня толькі ў Ангеліі, але і ва ўсім сьвеце.

Канфэрэнцыі па тэмах Спорт і Правы чалавека

У траўні ў Таліне прайшла першая і ўнікальная для нашага рэгіёну канфэрэнцыя “Athletes for Peace and Freedom”, дзе абмяркоўвалася магчымасьць спартсмэн_ак і сучаснага спорту выкарыстоўваць свой патэнцыял для прасоўваньня ідэалаў міру і свабоды. У рамках канфэрэнцыі была прынята дэклярацыя па пытаньнях месца беларускага і расейскага спорту ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны.

FARE арганізавалі канфэрэнцыю “Equality and Inclusion in Football” з мэтай падвядзеньня вынікаў барацьбы з дыскрымінацыяй і забеспячэньня роўнасьці ў футболе і вызначэньня парадку дня для будучых дзеяньняў.

У сьнежні ў Жэневе прайшоў форум «Sporting Chance 2023» (SCF23). Мэтай форуму было вывучэньне інавацыйных стратэгій і форм калектыўных дзеяньняў для прасоўваньня павагі да правоў чалавека ў сьвеце спорту. У рамках праграмы UN “Human Rights 75” SCF23 возьме на сябе абавязацельствы, якія дапамогуць сфарміраваць адказны спорт на бліжэйшыя дзесяцігодьдзі.

Увага да тэмы здароўя і мэнтальнага здароўя ў мужчынскім і жаночым футболе

У мінулым годзе асаблівая ўвага надавалася тэме здароўя. Пасьля ЧС-2022 актуальным стала пытаньне высокіх нагрузак, вялікай колькасьці матчаў і адсутнасьці адпачынку ў мужчынскім футболе. Сярод жанчын шматлікія гуліні сутыкнуліся з адной з самых цяжкіх траўмаў – разрыў пярэднія крыжаватыя вязы. Стала відавочным, што даследаваньні траўматызму сярод жанчын у спорце неабходна праводзіць на новым узроўні. USWNT і арганізацыя Common Goal аб’ядналіся напярэдадні ЧС-2023, каб прыцягнуць увагу да праблем мэнтальнага здароўя ў футболе і прадэманстраваць, што «ўразлівасьць – гэта прыкмета сілы».

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ

Дасягненні для правоў чалавека ў 2022

Мы вырашылі зрабіць падборку натхняльных падзеяў гэтага года, калі вынікі барацьбы за правы чалавека можна заўважыць, дзе індывідуальныя і калектыўныя дзеянні дапамаглі дамагчыся павагі чалавечай годнасці, свабоды, роўнасці і справядлівасці. А ў канцы артыкула можна знайсці і спампаваць віншавальныя паштоўкі, якія мы падрыхтавалі да Дня правоў чалавека!

Вайна і спорт

У пачатку траўня 2022 года ва Украіне запусцілі сайт «Янголи спорту» 
з інфармацыяй аб загінуўшых на вайне атлет_ках і трэнер_ках. На момант напісаньня гэтай аналітыкі на сайце ёсьць інфармацыя аб 254 загінуўшых прадстаўні_цах спартовай індустрыі з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня.

Спорт і правы чалавека: аналітыка за красавік-чэрвень 2023

У аналітыцы за красавік-чэрвень 2023 года мы прааналізавалі найбольш значныя падзеі ў спорце праз прызму міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і спорта.
права человека

Продолжить призывать беларусские власти уважать международные стандарты  прав человека 

С 2020 года в Беларуси наблюдается кризис прав человека. Массовые политические репрессии, пытки, жестокое обращение и произвольные задержания стали обыденностью.